ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
1. Агульныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы
1.1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука
Метадалагiчныя асновы методыкi выкладання беларускай мовы: сувязь яе з фiласофiяй, логікай, мовазнаўствам, псiхалогiяй, педагогiкай; сучасныя тэарэтычныя падыходы (сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны, лінгвакультуралагічны, асобасна арыентаваны, кампетэнтнасны).
Прадмет, задачы, структура курса методыкi выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Сістэма паняццяў і катэгорый лінгваметодыкі. Структура і метады лінгваметадычнага даследавання.
1.2. Станаўленне і развіццё методыкі выкладання беларускай мовы
Гістарычныя этапы развіцця методыкi выкладання беларускай мовы: перыяд станаўлення (1920–1930-я гг.), перыяд развіцця сістэмы моўнай адукацыі і лінгваметодыкі (1940–1980-я гг.), навейшы перыяд развіцця моўнай адукацыі і лінгваметодыкі ў Рэспубліцы Беларусь (канец XX ст. – пачатак XXΙ ст.).
Роля К. М. Мiцкевiча (Якуба Коласа) у станаўленнi методыкi выкладання беларускай мовы.
Актуальныя праблемы методыкi выкладання беларускай мовы на розных этапах. Найноўшыя навуковыя даследаванні ў галіне методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах.
1.3. Заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання
Сутнасць паняцця «заканамернасць засваення мовы». Заканамернасці засваення беларускай мовы як першай (роднай). Адметныя заканамернасці засваення беларускай мовы як другой.
Агульнадыдактычныя прынцыпы навучання беларускай мове: навуковасці, сістэматычнасці і паслядоўнасці, свядомасці і актыўнасці, адзінства навучання, выхавання і развіцця, станоўчага эмацыянальнага фону, антрапалізацыі адукацыі і інш.
Сутнасць паняцця «лінгвадыдактычны прынцып навучання». Лінгвадыдактычныя прынцыпы навучання беларускай мове: функцыянальна-камунікатыўнай накіраванасці навучання, уліку фактару бікультурнага развіцця дзіцяці, скіраванасці навучання на этнакультурнае асэнсаванне беларускай мовы, арыентацыі працэсу навучання на засваенне літаратурных норм, дыферэнцыяльна-сістэматычны прынцып засваення беларускай мовы як другой і інш.
1.4. Метады і прыёмы навучання беларускай мове ў пачатковых класах
Класіфікацыі метадаў навучання: паводле крыніцы перадачы і ўспрымання вучэбнай інфармацыі (славесныя, наглядныя, практычныя, сінтэтычнага характару і інш.), паводле логікі перадачы інфармацыі (індуктыўныя, дэдуктыўныя і інш.), паводле характару вучэбнай дзейнасці (рэпрадуктыўныя і праблемна-пошукавыя). Асноўныя метады навучання беларускай мове: моўны аналіз, моўны сінтэз (канструяванне), паведамленне настаўнiка, гутарка, дыдактычная гульня, метад практыкаванняў, камунікатыўныя метады.
Прыёмы навучання беларускай мове: супрацьпастаўленне, падстаноўка, замена, трансфармацыя, групоўка, алгарытмізацыя і інш.
2. Беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах
2.1. Мэты і змест пачатковай моўнай адукацыі
Значэнне беларускай мовы ў сiстэме агульнай сярэдняй адукацыі, у фармiраваннi iнтэлектуальна развiтай асобы. Месца беларускай мовы ў тыпавых вучэбных планах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Стратэгічная мэта моўнай адукацыі. Мэта і задачы навучання беларускай мове на Ι ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Крытэрыі, педагагічныя і лінгваметадычныя прынцыпы адбору зместу пачатковай моўнай адукацыі. Пераемнасць i перспектыўнасць у выкладанні беларускай мовы.
Адукацыйны стандарт пачатковай адукацыі як аснова распрацоўкі вучэбна-праграмнай дакументацыі, арганізацыі працэсу моўнай адукацыі і ажыццяўлення кантролю яе якасці. Праграмы па беларускай мове для Ι ступені агульнай сярэдняй адукацыі: прынцыпы пабудовы, раздзелы, змест, патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў па гадах навучання.
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне працэсу моўнай адукацыі ў пачатковых класах.
2.2. Асаблівасці пабудовы курса беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучанняі выхавання
Спецыфіка пабудовы праграм па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання.
Задачы вуснага курса, інтэграваны характар уступнага курса, маўленча-камунікатыўная і навучальна-моўная дзейнасць навучэнцаў пры вывучэнні раздзелаў «Гукі і літары», «Слова», «Сказ», «Тэкст».
Стратэгіі авалодання другой мовай (імітацыя, звышгенералізацыя, перанос, аўтаматызацыя новых ведаў у практычнай дзейнасці з акцэнтаваннем увагі на іх функцыянальнай значымасці і інш.) і камунікатыўныя стратэгіі (семантычнае і моўнае спрашчэнне, апора на вядомае, карэкціраванне выказвання і інш.), якія засвойваюцца навучэнцамі пачатковых класаў. Арганізацыя працы па папярэджанні інтэрферэнцыйных памылак.
2.3. Урок беларускай мовы
Індывідуальныя, групавыя, франтальныя, парныя, класныя і пазакласныя, школьныя і пазашкольныя формы навучання беларускай мове.
Урокi беларускай мовы, iх тыпы i структурныя кампаненты, асаблiвасцi пабудовы ў залежнасцi ад зместу, тэмы, этапаў навучання, падрыхтоўкi вучняў.
Патрабаваннi да ўрокаў беларускай мовы.
Наглядныя дапаможнiкi, тэхнiчныя і электронныя сродкi навучання, iх месца на ўроках беларускай мовы і прыѐмы выкарыстання.
Арганізацыя паўтарэння на ўроках беларускай мовы. Сiстэматычнасць паўтарэння з мэтай замацавання вывучанага i паглыблення ведаў вучняў.
Спецыяльныя ўрокi падагульнення вывучанага матэрыялу, iх структура, змест, асаблiвасцi арганiзацыi.
2.4. Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы
Віды кантролю: па месцы ў працэсе навучання (папярэдні, паўрочны, тэматычны), па змесце (прагнастычны, пааперацыйны, кантроль па выніку), па суб’ектах кантрольна-ацэначнай дзейнасці (знешні кантроль аднакласнікамі (узаемакантроль і ўзаемаацэнка) або педагогам, рэфлексіўны (самакантроль і самаацэнка)).
Дыягностыка моўнага і маўленчага развіцця навучэнцаў як прадмет кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы. Формы кантролю на ўроках беларускай мовы: вусны (франтальнае, групавое, парнае, індывідуальнае апытанне), пісьмовы (самастойная работа, тэст, кантрольны дыктант, кантрольная работа).
Адукацыйная, стымулюючая, кантрольная і выхаваўчая функцыі ацэнкі на ўроках беларускай мовы. Ацэнка славесная і бальная. Асаблівасці арганізацыі безадзнакавага навучання на ўроках беларускай мовы ў 1–2 класах.
Дзесяцібальная сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы ў 3–4 класах. Нормы ацэнкі вуснага адказу, навучальных пісьмовых работ (класных і дамашніх), кантрольных пісьмовых работ (кантрольнае спiсванне, кантрольны дыктант, кантрольны дыктант з граматычным заданнем, кантрольны слоўнiкавы дыктант, кантрольная работа па тэме, тэматычны рознаўзроўневы тэст).
3. Методыка вывучэння асобных тэм школьнага курса беларускай мовы ў пачатковых класах
3.1. Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі
Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі.
Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння фанетыкі і графікі (апора на фанематычны слых вучняў, разгляд гука ў марфеме, супастаўленне гукаў і літар). Задачы і змест вывучэння раздзела «Гукі і літары» ў 2 класе. Метады і прыёмы вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі, літарамі, складам, націскам. Развіццё ў вучняў уменняў вызначаць гукавы і літарны склад слоў, распазнаваць галосныя і зычныя гукі, націскныя і ненаціскныя склады, парныя па цвѐрдасці і мяккасці, звонкасці і глухасці зычныя гукі.
Фармiраванне ў вучняў пачатковых класаў гукавога i графiчнага вобразаў слоў, iх суаднясенне, высвятленне агульнага i адметнага.
Знаёмства з алфавітам, фарміраванне ўмення карыстацца ім на практыцы.
Развіццё мыслення і маўлення дзяцей пры вывучэнні асноў фанетыкі і графікі. Развiццё ў вучняў фанематычных уменняў, выпрацоўка навыкаў лiтаратурнага вымаўлення. Арфаэпiчныя і акцэнталагічныя памылкi, прычыны iх узнiкнення, прыёмы i спосабы папярэджання і выпраўлення.
3.2. Методыка вывучэння элементаў лексікалогіі
Значэнне вывучэння элементаў лексікалогіі ў пачатковых класах.
Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння элементаў лексікалогіі (сістэмны, кантэкстны, лексіка-граматычны, функцыянальна-семантычны, тэматычны).
Задачы і змест вывучэння тэмы «Значэнне слова» ў пачатковых класах. Метады і прыёмы вывучэння элементаў лексікалогіі. Методыка знаёмства з адназначнымі і мнагазначнымі словамі, з прамым і пераносным значэннем слова, з сінонімамі, антонімамі.
Выпрацоўка ўменняў карыстання тлумачальным слоўнікам. Папярэджанне інтэрферэнцыйных памылак вучняў пры знаёмстве з міжмоўнымі амонімамі. Умовы паспяховага засваення лексічнага матэрыялу і фарміравання лексічных навыкаў.
Узбагачэнне і актывізацыя слоўнікавага запасу, развіццё лагічнага мыслення навучэнцаў пры вывучэнні элементаў лексікалогіі.
3.3. Методыка вывучэння марфемнага складу слова і элементаў словаўтварэння
Значэнне вывучэння марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэннi слоўнікавага запасу навучэнцаў.
Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння марфемнага складу слова (структурна-словаўтваральны, лексіка-словаўтваральны, матывацыйны).
Задачы і змест вывучэння тэмы “Склад слова” ў пачатковых класах.
Сістэма вывучэння марфемнага складу слова ў пачатковых класах: знаёмства вучняў з асаблівасцямі аднакаранѐвых слоў і кораня слова, з роляй прыставак, суфіксаў, канчатка; вызначэнне асновы слова; паглыбленне ведаў пра марфемны склад слова і элементы словаўтварэння ў сувязі з вывучэннем часцiн мовы.
Метады і прыёмы вывучэння марфемнага складу слова. Марфемны разбор як сродак асэнсаванага ўсведамлення марфемнай структуры слова.
Выпрацоўка арфаграфiчнага навыку на аснове засваення марфемнай будовы слова. Віды практыкаванняў для вывучэння марфемнай будовы слова і выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў.
3.4. Методыка вывучэння марфалогіі
Значэнне вывучэння марфалогіі ў пачатковых класах. Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння марфалогіі (лексіка-граматычны, парадыгматычны, марфолага-сінтаксічны). Задачы і змест працы па вывучэнні часцін мовы ў пачатковых класах.
Сiстэма вывучэння назоўнiка ў пачатковых класах. Методыка азнаямлення вучняў з родам, лiкам, склонам назоўнiкаў. Знаёмства са скланеннем назоўнiкаў. Засваенне склонавых пытанняў. Ужыванне прыназоўнiкаў з назоўнiкамi розных склонаў. Практычнае авалоданне формамi назоўнiкаў першага, другога, трэцяга скланення. Развіццё маўлення і мыслення навучэнцаў пры вывучэнні назоўнікаў.
Сістэма вывучэння прыметніка ў 2–4 класах: фарміраванне паняцця «прыметнік», праца над катэгорыямі роду, ліку і склону прыметніка. Лексікастылістычная работа ў працэсе вывучэння прыметніка.
Сістэма вывучэння дзеяслова ў 2–4 класах: фарміраванне паняцця «дзеяслоў», азнаямленне вучняў з формамі часу дзеяслова, са змяненнем дзеясловаў па асобах і ліках; паняцце пра неазначальную форму дзеяслова, пра першае і другое спражэнні дзеясловаў. Развіццѐ маўлення вучняў у працэсе вывучэння дзеяслова.
Асаблівасці вывучэння займенніка ў пачатковых класах: практычнае выкарыстанне прыналежных і пытальных займеннікаў; знаѐмства з асабовымі займеннікамі, асаблівасцямі іх змянення і ўжывання. Фарміраванне культуры маўлення навучэнцаў пры знаѐмстве з асабовымі займеннікамі.
Методыка працы над прыназоўнікамі і злучнікамі ў пачатковых класах. Работа над усведамленнем вучнямі ролі прыназоўнікаў, іх семантыкі. Навучанне выкарыстанню ў маўленні граматычных канструкцый з прыназоўнікамі і злучнікамі.
Метады і прыёмы вывучэння марфалогіі. Выпрацоўка арфаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы.
3.5. Методыка навучання арфаграфіі
Задачы, змест, прынцыпы навучання арфаграфii. Сутнасць арфаграфічнага навыку, умовы яго выпрацоўкі. Сутнасць і структура арфаграфічнага дзеяння. Выпрацоўка ўмення вызначаць арфаграфiчную задачу. Паслядоўнасць вырашэння арфаграфiчнай задачы.
Методыка працы над арфаграфiчным правiлам. Фармiраванне ў вучняў умення прымяняць арфаграфiчныя правiлы на пiсьме, улiчваць тэарэтычныя звесткi, атрыманыя пры вывучэннi фанетыкi, марфемнай будовы слова, граматыкi.
Прыёмы выпрацоўкi правапiсных уменняў i навыкаў з улiкам прынцыпаў сучаснай беларускай арфаграфii, характару напiсанняў, этапаў навучання. Роля зрокавых, слыхавых, кiнестэзiчных аналiзатараў у фармiраваннi арфаграфiчных дзеянняў. Алгарытмізацыя ў навучанні арфаграфіі. Прыёмы i формы развіцця арфаграфічнай пільнасці.
Арфаграфiчныя практыкаваннi (розныя вiды спiсвання і дыктантаў, граматыка-арфаграфiчны разбор, лексіка-арфаграфічныя практыкаванні), методыка іх правядзення. Праца з арфаграфiчным слоўнiкам.
Методыка вывучэння слоў з цяжкімі арфаграмамі (слоўнікавых слоў).
Тыпалогія і прычыны арфаграфічных памылак. Папярэджанне арфаграфічных памылак у пісьмовых працах навучэнцаў пачатковых класаў. Арганізацыя працы над арфаграфічнымі памылкамі.
3.6. Методыка вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах
Значэнне вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах. Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі (інтанацыйны, марфолага-сінтаксічны, сэнсавы, прынцып навучання пунктуацыі ва ўзаемасувязі з сінтаксісам).
Задачы і змест вывучэння раздзела “Сказ” у пачатковых класах. Лінейна-канцэнтрычны прынцып падачы сінтаксічнага і пунктуацыйнага матэрыялу ў 2–4 класах.
Методыка фармiравання ў вучняў асноўных сiнтаксiчных паняццяў (сказ, тыпы сказаў, будова сказа, сувязь слоў у сказе, галоўныя і даданыя члены сказа, аднародныя члены сказа).
Методыка працы над пунктаграмамі. Умовы эфектыўнага засваення сінтаксічных і пунктуацыйных паняццяў. Метады і прыёмы вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі.
Сінтаксічны разбор як сродак асэнсаванага ўсведамлення структуры сказа. Месца камунікатыўных практыкаванняў у сістэме выпрацоўкі сінтаксічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў навучэнцаў.